Усё пачалося з авуляцыі))) Пасля нараджэння старэйшай дачушкі прайшло два з паловай гады. Цяжарнасць была цудоўнай ніякага таксікозу. Трошку вандравалі сям’ёй. Усё было файна.
Жаночая кансультацыя (ЖК)
Гэтым разам я стала сваечасова на ўлік, прайшла ўсё прапанаваныя аналізы і УГД сваечасова. Я назіралася ў ЖК нумар 12. Больш-менш было ўсё файна. Доктарка, якая вяла маю цяжарнасць мне спадабалася (доктар Камарова).
Было канешне не без «прыемнасцей». Высвятлілася, што мне патрэбна кольпаскапіія. На прыём я прыходзіла два разы. Першы раз агляд прайшоў больш-менш акуратна. Другі — быў вельмі грубы, пасля яго мне давялося праляжаць у ложку два дні. Больш да гэтай доктарка я не вярталася… (доктар Лізуро)
Адзінае што, ведаючы сваю фізіялагічных асаблівасць, я сказала свой ПДАМ (першы дзень апошня менструацыі) на два тыдні пазней чым было на сам рэч. Па першаму УГД срок адпавядаў таму сроку, які я казала доктару. (Старэйшая дачушка ў мяне нарадзілася на 42,3 дні, малодшая 41,2 дні).
Настаў «Дзень Х».
Гэта была гадавіна нашага вяселля. Мы адзначалі паходам у батанічны сад. Там быў вечар жывой музыкі Вівальдзі. Потым пайшлі ў бліжэйшую піццэрыю. Адпачывалі і адзначалі.
Ужо за тыдзень да «Дня Х» адчуваліся час ад часу схопкі. Вечар, доўгія шпацыры па алеях батанічнага, зноў адчуванне схопак… Яно, не яно? Я зразумела, што надыйшоў час, калі мы спакойна ўселіся ў піццэрыі. Схопкі сталі больш адчувальнымі і з аднолькавым інтэрвалам. Ужо стала даволі позна і мы паехалі забіраць нашу старэйшую ад бабулі і да дому. Усе ўлегліся (акрамя мяне). Я запаліла шмат свечак, залезла ў цёплую вану і там перажывала ўсе схопкі. Толькі калі стала ўжо зусім цяжка і страшнавата, дазволіла мужу выклікаць хуткую. У ваннай я правяла каля трох гадзін.
Муж у мяне не з тых хто пойдзе ў родзал. Таму змагалася я там з усімі сама!
Паездка а трэцяй ночы на хуткай, ў схопках, праз «спячых паліцэйскіх» тое яшчэ задавальненне. Што першы раз, што другі, было весела назіраць за тварамі персанала «хуткай»: толькі не ў нашай машыне! Яны чамусці так баяцца прыняць новае жыццё у сваю змену.
Я была ў падгузніку, воды адыйшлі ці пад час паездкі, ці ўжо ў прыёмным, пад час афармлення папер.
Роды адбыліся ў першым роддоме г. Менска
У мяне быў укладзены ў «абменку» «План родаў», падпісаны загадчыцай аднаго з родаўспамагальніцкіх аддзяленняў.
Пра такую рэч, як «План родаў», я даведалася праз сайт Радзіны, дзесьці за два месяца да ПДР. Узяла за шаблон прапанаваны план і дадала некалькі пунктаў зыходзячы з папярэдняга вопыту нараджэння (там у першых родах было ўсё… акушэрскі гвалт! і г.д. Прыемнага мала. Напішу пра гэта пазней).
Па ЖК я адношуся да 3 роддома, але пад час майго ПДР там планавалася мыйка, паглядзеўшы ў сеціве, куды я траплю — напісала ў 3ці і 1ы раддомы.
Дык вось, вяртаемся ў прыёмны пакой.
«Зачем вы все седите до последнего», — пракаменціравала доктарка, зняўшы памперс з адышоўшымі і толькі-толькі водамі.
Я залезла на каталку і засталася на ёй у каленна-лакцявой прозе, па іншаму раскласціся я так больш і не змагла. Жанчына, якая запаўняла паперы пачала нешта незадаволена каментаваць.
Як толькі яна ўбачыла мой «План родаў» падпісаны заведуючай, рот адразу ў яе закрыўся, хаця ўсё было напісана на яе твары. Але без едкіх каментароў і гд. Звяртаю ўвагу, што «План» падпісаны! Гэта вельмі дапамагло ў атрыманні пазітыўнага вопыта пад час родаў.
КТГ мне рабілі ў позе, як мне было зручна. Канешне спробы ўкласці мяне на спіну не прайшлі міма. Я сказала, што не магу і ня буду класціся на спіну. Ад пачатку схопак прайшло каля шасці гадзін. У прыёмным сказалі, што раскрыццё 7-8 см. Павезлі мяне ў радзільнае аддзяленне. Усе неабходныя паперы былі імі запоўнены без майго ўдзелу, бо адказы былі ў «Плане».
Перадродавая палата, ветлівы персанал, акушэркі ці медсёстры так і не зразумела. (Думаю, што персанал ад прыёмнага да выпіскі павінен ня толькі мець бэйджы з іх іменем, але яшчэ пры першай сустрэчы казаць: добры дзень/ноч і гд! Я, ІП, пасада).
Запыталіся ці я жадаю фітбол? Я не адмовілася. Але абняўшы яго з падлогі я не змагла падняцца. (Які жах, які жах, — думала я.)
І тут прыйшла чароўная фея! Думаю, большасць з тых хто з ёй нараджаў, могуць са мной пагадзіцца! Яе імя Марына Юр’еўна Кірдзей. Залаты чалавек-анёл! (Я ўвесь час думала, што яна доктар, а на сам рэч — акушэрка) Вельмі ёй удзячна, яна б і без «Плана» ўсё ад яе залежачае зрабіла б шыкоўна! Вельмі-вельмі ёй удзячна. Калі доктарка пачала нешта казаць і «наганяць хмары», шаноўная Марыначка сказала: я сама спраўлюся. І доктарка на нейкі час адступіла.
Пад ручку павяла мяне ў родавы пакой. Мяне закінулі на крэсла. Потым прапанавалі фітбол. Калі было поўнае раскрыццё, зноў паднялі на крэсла. Я ўчапілася ў яго рукамі, стоячы на каленках.
Персанал, які быў у пакоі, ўвесь час казаў: Вы так не упадёте?… Спінку крэсла мне паднялі максімальна. Амаль увесь час я прабыла ў зручнай мне позе.
Доктар Стасевіч Святлана Міхайлаўна. На прасторах інтэрнета шмат станоўчых водгукаў. Як мне падалося, яна была даволі не задаволена «Планам»… Усё маніпуляцыі, якія мне давялося правесці і атрымаць маю згоду, прыйшлося агучыць і растлумачыць. Што рабілася з адпаведным выразам на твары… (для мяне так выглядала…).
Даволі часта, калі яна была побач, спрабавала ўкласці мяне на спіну. Калі мне трэба была дапамога дацягнуцца да поручня — адмовіла, нешта прабурчаўшы… Калі я правяла каля дзвюх гадзін на крэсле, пачала пужаць тым, што пульс у дзіця зніжаецца, агучвалі лічбы:105, 99… (я гэтага ня бачыла) Але калі я праз некаторы час паглядзела на датчык. Уяўляеце сабе — там была лічба 134. Ніяк не тое што казала доктар. Датчык мне трымала Марына Юр’еўна. Я стаяла на каленах, уклаўшы галаву на растапырку, дзе павінна быць нага. І яшчэ адзін «чароўны выраз» доктаркі: у вас узкий таз, вам любого веса ребёнка тяжело рожать… (Старэйшая дачка — 3750, 54см. Малодшая — 3309, 49 см).
Канешне, трошку мяне напужаўшы атрымалі згоду на аксітацын, і такі ўклаўшы мануляцыямі мяне на спіну за 15 хвілін да нараджэння Алесі. Але, большую частку на гэты раз я зрабіла сама!
Але ўсё ж-такі, думаю, што можна было б і пачакаць пакуль Алеся сама спусцілася паступова і нарадзілася ў той час, калі ёй было трэба, а не падганяць.
Прайшло каля дзвюх гадзін пасля таго як адыйшлі воды і каля гадзіны поўнага раскрыцця, і хвілін каля 40 потуг. Я з дзіцём размаўляла, часам крычала — «Нараджайсяяя, малышка, Нараджайсяяя»…
Алеся нарадзілася а 6.50 раніцы!
З маёй згоды правялі ўсё пасляродавыя працэдуры. Наступны раз, думаю, што і ад іх адмоўлюся, пры ўмове што са мной усё добра.
Лёд на жывот ужо не клалі (з пачатку 2019 г яны гэта не робяць). Пасля родзала доктарка я ўжо і не бачыла.
А зараз самае цудоўнае!
Малышку мне адразу паклалі на жывот і мы так ляжалі, напэўна хвілін 20-30. Яна была такой цудоўнай!!!! Калі плацэнта пачала адыходзіць, я згадзілася на адсячэнне пупавіна. Я папрасіла нажніцы і паспрабавала яе перарэзаць. Цудоўная Марына Юр’еўна!
Малышку забралі на ўзважыць, памераць. З родзала ім крычалі: вы толькі не мыйце!
Малышку мне адразу вярнулі і нас павезлі «адпачываць».
Мяне здзівіла, што гэта быў не калідор, а амаль што пакой, разлічаны на 3 жанчыны. Побач з ложкам была тумбачка. Мы з малышкай правялі там тры гадзіны.
Заходзіла да нас Марына Юр’еўна! Развіталася. Я яе абняла і падзякавала.
У дзень выпіскі Марына Юр’еўна так сама завітала да мяне.
Калі мяне пераводзілі ў палату. «Ой вы с ребенком?!». Малышку ўсё ж-такі забралі на пару гадзін пры пераездзе.
Мне здаецца пасля нараджэння «План» ўжо нікаму ў рукі не трапляў да выпіскі. Далей ужо было ўсё па звыклай схеме.
У палаце я адчувала радасць, шчасце і задавальненне. Я адчувала сябе,як зорка Патрык, таму што ляжала ў позе зоркі і была шчаслівая (на жаль, у адрозненні ад усіх астатніх… так было шкада дзяўчат. Ва ўсіх было эпізіа…)
У хуткім часе мне прынеслі малышку і больш нас не разлучалі. Выпісалі нас праз дзень. На трэція суткі! У пятніцу я нарадзіла, а ў нядзелю — да дому.
Мне было прыемна, што да нас заходзіў мед персанал, дапамагалі першыя тры гадзіны жанчынам хадзіць да туалета і назад. Заходзіла фізіятэрапеўт і распавяла чым яна можа дапамагчы. Кожны дзень мед агляд дзетак праходзіў у палаце.
Вынікі:
- Пакуль я была ў родзале (2 гадзіны) пры мне нарадзілі 3 жанчыны:
— Першыя роды я бачыла ўвесь працэс нараджэння малыша (напэўна ад потуг да нараджэння). Шчыра — мне было цікава ўбачыць, бо сябе я так не магу ўбачыць. Было вельмі прыкра чуць: Эпизио, ножницы…
— Другія роды не памятаю.
— Трэція былі партнёрскія. «О! У нас партнёрские роды!» Нужна ширма, принесите ширму…» А раней гэта нельга было зрабіць?
Я ў гэты час гучна размаўляла з малышкай: «Нараджайсяяя!»
Што б на сённяшні дзень я б дадала ў свой «План родов»:
- Каб персанал пры першай сустрэчы ўсё ж казаў сваё імя і пасаду, на ўсіх этапах майго знаходжання ва ўстанове аховы здароўя.
- Каб мой «План» бачыў увесь мед персанал, які са мной супрацоўнічае, на ўсіх этапах нашых стасункаў. Не толькі ў прыёмным, родзалі і пры выпісцы.
- Даслала б «План» так сама і на імя загадчыка неанаталагічнага аддзялення.
(У «шапцы» я пісала на імя галоўнага ўрача, загадчыкаў родавых аддзяленняў).
4. Не давала б малышку ўвогуле.
5. Усё ж-такі лічу, што трэба было пачакаць, пакуль дзіця ў сваім тэмпе народзіцца. А не з дапамогай маніпуляцый і застрашвання прымусіць мяне легчы на спіну з аксітацынам.
6. Гэтае суперновае крэсла-трансформер мне не зайшло. Я ўсё-роўна не змагла якасна ўхапіцца за гэтыя поручні. Мне здаецца вялікі ложак і адпаведная падтрымка лепш дапамаглі ўсяму працэсу
7. Каб пасля нараджэння, праз нейкі час(хаця б пры выпісцы) доктар і акушэрка размаўлялі з жанчынай, з сям’ёй і атрымлівалі зваротную сувязь. Канструктыўны дыялог з вока на вока, як з пункту гледжання кожнага прайшлі канкрэтна гэтыя роды. Лічу што такога як адбылося са мной пры першых родах было б на шмат меньш, бо потым у вочы пацыентаў глядзець сорамна.