19 жніўня ў Лондане ва ўзросце 95 гадоў пайшоў з жыцця доктар Мішэль Адэн — акушэр, хірург агульнай практыкі (адзін з апошніх сапраўдных у гэтай спецыяльнасці), даследчык, аўтар вядомай кнігі «Адроджаныя роды» і шматлікіх іншых пазнейшых даследванняў, стваральнік Цэнтра даследвання першаснага здароўя; чалавек, які смела і нязмушана змяняў свет вакол сябе, даў падтрымку навукоўца і практыка патрэбам жанчын у родах,
У красавіку 2018 года мы камандай «Радзіны» мелі гонар арганізаваць прыезд Мішэля Адэна ў Беларусь.
- Старонка з матэрыяламі і вынікамі праекта — oden.radziny.org >>
Праект ладзіўся ў тым ліку для падтрымкі развіцця ГА «Нараджэнне» — арганізацыі, каторую ў той час агульнымі высілкамі многіх жанчын спрабавалі стварыць для развіцця перынатальных прафесій у Беларусі.
Гэтая сустрэча была для нас, для найлепшых у сваёй прафесіі акушэрак і дактароў, перынатальных псіхолагаў, доўл і іншых памагаючых спецыялістак у цяжарнасці і родах, для шматлікіх іншых людзей, сем’яў сапраўднай падзеяй і крыніцай натхнення.
Доктар Адэн умеў гаварыў пра рэчы проста і адначасова глыбока — пра нараджэнне як пачатак чалавечага досведу, пра важнасць клопату і патрэб жанчын у родах, пра тое, што ў аснове здароўя заўсёды ёсць умовы, у якіх нараджае жанчына і з’яўляецца на свет дзіця.
Мішэль Адэн быў чалавекам, які меў адвагу шукаць і задаваць смелыя пытанні і сумнявацца ў тым, што здавалася агульнапрынятым. Ён пакінуў нам спадчыну — кнігі, артыкулы, інтэрв’ю, жывыя словы і жарты, базу дадзеных па першасны здароўі. І далучыў да вялікай працы свайго жыцця, якую ён ствараў больш за паўстагоддзя, шмат розных людзей. Працяг будзе!..
Для мяне, стваральніцы праекта «Радзіны» Веранікі Заўялавай, асабістая сустрэча з ім у Мінску была адным з тых момантаў, калі адчуваеш: ты дакранаешся да гісторыі, перажываеш досвед, калі можаш стаць лепей, чым магла б без гэтага досведу… Ён быў чалавекам развітога і гнуткага мыслення, і ў той жа час вельмі простым, адкрытым, лёгкім у зносінах чалавекам. Тады, у 2018-м, калі яму было ўсяго толькі 88 гадоў, здавалася, што ён застанецца ў гэтым свеце заўсёды.
Цяпер з намі яго спадчына. Мы будзем памятаць і працягваць яго справу — шукаць пытанні, шукаць уласныя адказы, не прымаючы «так трэба» як апошнюю ісціну.
Вечная памяць і вялікая ўдзячнасць! 🌿
07 ліпеня 1930 — 19 жніўня 2025
Пра сыход доктара Адэна паведамілі яго сям’я, яго выдавецтва Montag and Martin і перакладчык яго кніг на расейскую мову Ілля Назароў.
Фота: Прэс-канферэнцыя ў Мінску — 2018, people.onliner.by — Максім Маліноўскі
Міжнародная канфедэрацыя акушэрак/International Confederation of Midwives::
Нам сумна чуць пра смерць Мішэля Одэна, чыё бачанне, аналітычная і творчая пісьменніцка-навуковая праца змянілі наша разуменне родаў.
Мішэль Одэн нагадаў нам, што роды — гэта не медыцынская працэдура, якую трэба кантраляваць, а «першабытны рытм», які трэба паважаць. Ён выступаў за хатнія радзільныя аддзяленні, роды ў цёплай вадзе, абарону прыватнасці жанчыны пад час родаў і павагу да яе патрэбнасцяў, бесперашкодны кантакт паміж маці і нованароджаным; ён быў адным з першых, хто зазначыў важнасць мікрабіёма і паставіў пад сумнеў многія практыкі, якія былі (ці сталі) нармалізаванымі ў празмерна медыкалізаваных сістэмах акушэрства па ўсім свеце.
Спадчына Мішэля Адэна жыве ў кожнай прыцемненай, ціхай радзільнай палаце, і ў кожнай акушэрцы, каторую натхнілі далучыцца да нашай прафесі яго словы і праца.
Дзякуй, Мішэль, за ваш запал у вашай працы, бачанне і адданасць жанчынам і нованароджаным.
Фота: Ксаўе Карэ / Wikimedia Commons / CC-BY-SA
Фундацыя «Нарадзіць па-людску», Польшча::
Памёр Мішэль Адэн (1930–2025), французскі хірург агульнай практыкі, акушэр-гінеколаг і, перш за ўсё, выдатны чалавек, які змяніў культуру родаў. З 1962 па 1985 год ён узначальваў хірургічнае і радзільнае аддзяленне ў бальніцы ў Пітыўе, Францыя. Ён увёў там шмат змен: індывідуальныя радзільныя палаты, роды ў вадзе і сеансы спеваў для цяжарных жанчын. Гэта прывяло да з’яўлення кнігі «Адроджаныя роды», выдадзенай Фундацыяй у 1997 годзе.
Пераехаўшы ў Лондан, Мішэль заняўся хатнімі родамі, даследаваннямі і лекцыямі. Ён быў надзвычай актыўным, напісаўшы 17 кніг, выдадзеных на 22 мовах. И сёлета ён планаваў выступіць з лекцыяй на канферэнцыі па акушэрстве.
Піянер гуманістычнага акушэрства, чалавек, які пакінуў незабыўны след у нас, жанчынах, маці і актывістках. Разам з намі ён адстойваў права жанчыны нараджаць у гармоніі са сваёй прыродай. Ён казаў непапулярныя рэчы, задаваў складаныя пытанні, развянчаў міфы і выкрываў сістэму, якая стагоддзямі пазбаўляла жанчын права ўласнасці на роды.
«Мы знаходзімся на дне бездані» — так ён казаў пра падыход да родаў падчас свайго першага візіту ў Польшчу. У 2006 годзе ён прыняў наша запрашэнне на кангрэс «Сардэчна запрашаем у свет: перспектывы і напрамкі развіцця сусветнага і польскага акушэрства». Менавіта тады ён сказаў, што культурныя дэтэрмінанты могуць уплываць на гарманальны баланс падчас родаў, парушаючы тым самым працэс нараджэння дзіцяці.
Другі раз мы сустрэліся з Мішэлем на канферэнцыі «Куды мы ідзем? Новы погляд на роды» ў 2012 годзе. Тады ён бескампрамісна назваў акушэрства гісторыяй паступовага пазбаўлення маці іх першаснай ролі ў працэсе родаў. Ён нагадаў нам, што роды — гэта цяжка, і культурныя рытуалы яшчэ больш ускладняюць іх. Ён таксама нагадаў пра вечны закон нараджэння: каб нарадзіць, жанчына павінна адчуваць сябе ў бяспецы, знаходзіцца ў цёплым месцы і не адчуваць, што за ёй сочаць. «Размова падчас родаў — гэта выпрабаванне, падобнае да спробы абмеркаваць і спланаваць меню для вечарынкі падчас сэксу», — сказаў ён тады. Гэта ж Мішэль, ці не так?
Яго метафара «гармон любові» для аксітацыну ўжо стала культавай.
Мішэль, мы не можам абяцаць, што адразу зменім свет. Мы абяцаем, што не перастанем задаваць тыя ж пытанні, якія ты задаваў усё жыццё, і што не перастанем працаваць дзеля годных родаў. Што мы будзем падтрымліваць інтымнасць родаў, права выбару і пачуццё бяспекі, не толькі фізічнае, але і эмацыйнае.
Дзякуй, што нагадалі сучаснаму свету, што нараджэнне — гэта свята.
Фонд «Нарадзіць па-людску»/«Нарадзіць з годнасцю»
Памяти Мишеля Одена
19 августа в Лондоне в возрасте 95 лет ушёл из жизни Мишель Оден — акушер, исследователь, автор известной книги «Возрожденные роды» и многих других более поздних исследований; человек, который смело и настойчиво менял мир вокруг себя, способствовал революционному изменению условий в беременности и родах и их гуманизации.
В апреле 2018 года мы с командой «Радзіны» имели честь организовать приезд Мишеля Одена в Беларусь.
- Страница с материалами проекта — oden.radziny.org >>
Проект проводился в т.ч. для поддержки создания и развития ОО «Рождение» — организации, которую в то время общими усилиями многих женщин пытались создать для развития перинатальных профессий в Беларуси.
Эта встреча стала настоящим событием и источником вдохновения для нас самих, для лучших акушерок и врачей в своей профессии, перинатальных психологов, доул и других специалисток, помогающих женщинам во время беременности, родов, в материнстве, для многих других людей и семей.
Доктор Оден умел говорить о вещах просто и одновременно глубоко – о рождении как о начале человеческого опыта, о важности заботы, исследования и поддержки потребностей женщин в родах, о том, что основой здоровья в т.ч. и значительной степени являются условия, в которых рожает женщина и появляется на свет ребёнок.
Мишель Оден был человеком, который обладал смелостью искать и задавать важные вопросы, подвергая сомнению то, что казалось общепринятым. Он оставил нам наследие – книги, статьи, интервью, живые слова и шутки, базу данных по первоначальному здоровью. И он приобщил самых разных людей к делу своей жизни, которое он создавал более полувека. Продолжение следует!..
Для меня, создательницы проекта «Радзіны» Вероники Завьяловой і руководительницы проекта визита Одена Мишеля в Беларусь, личная встреча с ним в Минске стала одним из тех моментов, когда чувствуешь: прикасаешься к истории, переживаешь опыт, когда можешь стать лучше, чем без этого опыта… Он был человеком развитого и гибкого мышления, и в то же время очень простым, открытым, лёгким в общении. Тогда, в 2018 году, когда ему было всего 88 лет, казалось, что он останется с нами навсегда.
Сейчас его наследие с нами. Мы будем помнить и продолжать его дело — искать и задавать вопросы, искать свои собственные ответы, не принимая «так должно быть» как истину в последней инстанции.
Вечная память и огромная благодарность. 🌿
07 июля 1930 — 19 августа 2025
Об уходе доктора Одена сообщило его семья, издательство Montag and Martin и переводчик его книг на русский язык Илья Назаров.
Фото: Пресс-конференция в Минске, people.onliner.by — Максим Малиновский
Вероника Завьялова