Калі нараджаецца дзіця, нараджаецца і маці, але натуральны (часам нестабільны/бурны) працэс пераходу да мацярынства часта заглушаецца сорамам ці памылкова дыягнастуецца як пасляродовая дэпрэсія.
У кароткім, інфарматыўным выступе рэпрадуктыўная псіхіятарка Аляксандра Сакс разбірае як збудаваны эмацыйны і фізіялагічны пераход да мацярынства, і дзеліцца тэрмінам, які можа дапамагчы яго апісаць: матрэсэнс — matrescence.
Вы можаце прачытаць яе прамову ў гэтым тэксце або глядзець відэа нижэй — па спасылцы або убудаванае пасля тэксту.
Прамова Аляксандры Сакс:
Памятаеце сябе падчас гарманальнага ўсплёску? Калі ваш настрой увесь час змяняўся. На скуры з’яўлялася акне, дзіўным чынам і вельмі хутка мянялася цела, і ў той жа час навакольныя чакалі ад вас паводзін “дарослага чалавека”?
Я кажу пра падлеткавы перыяд (adolescence).
Усе тыя ж змены адбываюцца ў арганізме жанчыны, калі яна чакае дзіця. Мы ведаем, што адчуваць сябе не ў сваёй талерцы ў падлеткавым узросце лічыцца нармальным.
Дык чаму мы не гаворым аб тым, што гэта нармальна і пад час цяжарнасці? Сёння аб працэсе падлеткавага сталення напісаны цэлыя трактаты, але для апісання працэсу станаўлення жанчыны як маці, у нас няма нават вызначанага тэрміна.
Нам патрэбны такі тэрмін!
Я псіхіятарка, працую з цяжарнымі жанчынамі і маладымі мамамі. Я рэпрадуктыўная псіхіятарка.
За тыя 10 гадоў, што я прапрацавала ў гэтай галіне, я выявіла адну заканамернасць. Звычайна адбываецца так: мне тэлефануе жанчына, кажа, што яна нядаўна нарадзіла дзіця і яе турбуе моцнае хваляванне.
Яна працягвае: «У мяне нічога не атрымліваецца. Я не адчуваю радасці ад мацярынства. Напэўна ў мяне пасляродавая дэпрэсія?»
Каб паставіць дыягназ, я спрабую выявіць сімптомы, але хутка мне становіцца ясна, што жанчына не пакутуе клінічнай дэпрэсіяй, пра што я ёй і паведамляю,
Але жанчыне цяжка ў гэта паверыць.
Яна настойвае: «Але ж я павінна адчуваць сябе інакш!»
Я ўдакладняю: «Добра, раскажыце, якіх адчуванняў вы чакалі!»
Яна адказвае: «Я думала, што стаўшы маці, я адчую сябе паўнацэннай і шчаслівай жанчынай. Я чакала, што мацярынскі інстынкт падкажа мне, што рабіць. Думала, што я заўсёды буду імкнуцца ставіць дзіця на першы план.»
Такія чаканні ад пераходу да мацярынства зусім нерэалістычныя. І гэта не адзінкавы выпадак.
Мне тэлефанавалі і задавалі падобныя пытанні сотні жанчын, занепакоеныя, што з імі нешта не так, бо іх адчуванні не адпавядалі чаканням.
І я не вельмі разумела як жа дапамагчы ім, бо ад таго, што я запэўнівала іх, што яны не хворыя, лягчэй ім не станавілася.
Мне вельмі хацелася знайсці спосаб дапамагчы ім падчас іх станаўлення як маці, растлумачыць ім, што не заўсёды іх адчуванні трэба трактаваць як хваробу.
Менавіта таму я вырашыла вывучыць псіхалогію мацярынства.
Але ў медыцынскай літаратуры пра гэта напісана мала, бо лекары як правіла пішуць пра хваробы.
І я пачала шукаць адказы ў антрапалогіі.
Толькі праз два гады мне ў рукі патрапіла праца, эсэ Даны Рафаэль, напісаная ў 1973 году, якая больш не выдаецца. Гэта эсэ — Matrescence, Becoming a Mother, A «New/Old» Rite de Passage — Матрэсэнс, станаўленне маці, «новы/стары» абрад пасвячэння — і дапамагло мне знайсці правільны тэрмін: matrescence (мацярынскае станаўленне).
Зусім не выпадкова гэты тэрмін сугучны з палавым паспяваннем (adolescence), характэрным для падлеткавага перыяду.
У абодвух выпадках у арганізме адбываюцца фізіялагічныя і гарманальныя змены, у выніку чаго назіраецца эмацыйная няўстойлівасць і пераасэнсаванне свайго месца ў свеце.
Матрэсэнс — мацярынскае станаўленне, як і падлеткавы перыяд, не з’яўляецца хваробай, але паколькі гэты тэрмін не сустракаецца ў медыцынскай літаратуры і лекары не тлумачаць пацыенткам сутнасць гэтых змен, часта гэты стан блытаюць з сур’ёзным разладам: пасляродавай дэпрэсіяй.
Грунтуючыся на падручніках па антрапалогіі, у размовах з пацыенткамі аб трансфармацыях у мацярынстве — матрэсэнс, я пачала выкарыстоўваць паняцці «прыцягненне і адштурхванне».
Спачатку раскажу аб прыцягненні.
У адрозненні ад іншых прадстаўнікоў жывёльнага свету, нованароджаны чалавек вельмі залежны ад бацькоў.
Ён не ўмее хадзіць, не можа самастойна харчавацца, яго вельмі цяжка даглядаць.
У працэсе эвалюцыі прырода паклапацілася, каб у чалавека выпрацоўваўся гармон аксітацын. Гэта адбываецца падчас родаў, а таксама пры цялесным кантакце — гэта значыць узровень гармона можа падвысіцца і без радавой дзейнасці.
Дзякуючы аксітацыну мозг жанчыны наладжваецца засяроджваць увагу на дзіцяці, які становіцца для яе цэнтрам Сусвету.
Але ў той жа час у свядомасці жанчыны адбываецца супярэчлівы працэс. Яна памятае і іншыя складнікі сваёй асобы: іншыя ўзаемаадносіны, сваю працу, хобі, духоўнае і інтэлектуальнае жыццё, не кажучы ўжо пра фізіялагічныя патрабаванні: спаць, есці, займацца спортам і сэксам, спраўляць патрэбу і мыцца — у адзіноце.
Падчас матрэсэсн (мацярынскага станаўлення) адбываецца няспынная барацьба.
І жанчыны, якія мне тэлефанавалі, адчувалі гэтую эмацыйную напругу. Менавіта таму яны лічылі, што нездаровыя.
Але калі б жанчыны разумелі, што мацярынскае станаўленне — матрэсэнс — гэта натуральны працэс,
- калі б яны ведалі, што «прыцягненне і адштурхванне» цяжка даецца большасці маладых маці,
- калі б яны ўсвядомілі, што ў іх сітуацыі нармальна мець супярэчлівыя пачуцці і што гэтага не варта саромецца,
яны б адчувалі сябе менш самотна, не баяліся б.
І я думаю гэта знізіла б працэнт жанчын, якія пакутуюць ад пасляродавай дэпрэсіі. Калі-небудзь я б хацела вывучыць гэтае пытанне.
Я веру ў эфектыўнасць тэрапеўтычных размоў.
Але калі мы хочам, каб грамадства стала больш уважліва ставіцца да працэсу станаўлення жанчыны як маці (матрэсэнс), жанчыны павінны пачаць размаўляць адна з адной, а не толькі са мной.
Таму: — Мамы, завядзіце размову аб мацярынскім станаўленні з іншымі мамамі, з вашымі сяброўкамі і сябрамі, патрнёрамі і партнёркамі, каб і яны асэнсавалі працэс уласнага станаўлення і маглі лепш падтрымаць вас.
Але сутнасць тут не столькі ў тым, каб захаваць вашыя адносіны. Калі частка вашай асобы працягвае развівацца самастойна, вы пакідаеце месца і для фармавання асобы вашага дзіцяці.
З нараджэннем дзіцяці нараджаецца і маці — і кожны нараджаецца па-свойму няўпэўнена.
Cтанаўленне маці (матрэсэнс) — гэта сур’ёзны працэс і ў той жа час цяжкі, і на гэта здольны толькі чалавек
TED-talk аб трансфармацыі ў мацярынстве — матрэсэнс з псіхіятаркай Аляксандрай Сакс за 7 гадоў з 2018 года паглядзела каля 300 тыс. чалавек.