Фото: Miguel Goscoj, Unsplash
Місія праекта «Радзіны» — падтрымліваць жанчын у досведзе мацярынства. Апора на правы жанчын у нашых праектах заўсёды была побач з псіхалагічнай падтрымкай.
Цяпер я, Вераніка Заўялава, стваральніца праекту “Радзіны”, аказваю падтрымку жанчынам як псіхалагіня — sense.radziny.org :
- дапамагаю пераадолець трывожнасць, страхі, дэпрэсіі, досвед перажытых траўм,
- стварыць свае апоры і знаходзіць упадабаныя напрамкі развіцця свайго жыцця.
З дапамогай сайта, обнаўленняў і забеспячэння яго працы мы працягваем інфармацыйную падтрымку і магчыма нейкія новыя праекты стануць магчымы ў будучым.
Чаму я вырашылася асвойваць прафесію псіхолага? Са шматгадовых пошукаў спосабаў адгукацца на несправядлівасць і пакуты…
- За час рэалізацыі праекта “Радзіны” я даведалася аб сіле пераказу сваёй гісторыі. – З 2016 па 2020 год мы стваралі магчымасці расказваць гісторыі жанчын і мяняць умовы жаночага досведу ў цяжарнасці і родах.Мая асабістая гісторыя за некалькі гадоў пераплялася з гісторыямі тысяч жанчын у праектах сацыялагічных даследаванняў, у нашых медыя-праектах. Жанчыны прыходзілі са сваімі гісторыямі на сустрэчы, фокус-групы; тэлефанавалі ці пісалі — расказаць і атрымаць падтрымку. Любое мерапрыемства рабілася групай падтрымкі.
! Аповед сваёй гісторыі валодае гаючай сілай.
- У нашых праектах была магчымасць развіваць сваю ўплывовую жыццёвую пазіцыю.
У 2018 годзе жанчыны атрымалі магчымасць адчуць, што іх галасы важныя — у правядзенні рэйтынгу радзільных дамоў г. Мінска, у праекце візіту доктара Мішэля Одэна вясной 2018 года, якія я арганізавала і правяла разам іншымі жанчынамі.
- У 2019 годзе са Святланай Умецкай і Данай Кавалёвай у праекце «Тваё права на пазітыўны досвед родаў» мы вырашылі ўзмацніць галасы жанчын прасоўваннем «плана родаў» і водгукаў у радзільныя дамы. Натхнялі і падтрымлівалі жанчын заняць актыўную пазіцыю.
За ўвесь час дзейнасці праекту «Радзіны» я сама правяла безліч асабістых кансультацый-падтрымкі аб правах у родах і мацярынстве. Гэтыя кансультацыі і раней былі шмат у чым псіхалагічнымі: падтрымка ўпэўненасці ў тым, што ў жанчыны ёсць права на свае запатрабаванні ў родах і шчасны досвед мацярынства.
Цяпер у мяне засталася апора на псіхалогію.
Кожная сапраўдная гісторыя — гэта гісторыя канца якой няма…